
СМІ: Беларускім спартсменам на Алімпіядзе дазволілі размаўляць толькі з «праверанымі» журналістамі
- Грамадства
- 30-01-2022
Беларускім удзельнікам Алімпіяды ў Пекіне дазволілі размаўляць толькі з журналістамі, акрэдытаванымі Нацыянальным алімпійскім камітэтам Беларусі, паведамляе тэлеканал "Матч ТВ" са спасылкай на свае крыніцы.

Шэфам місіі алімпійскай каманды зацверджаны дырэктар РЦАП па зімовых відах спорту «Раўбічы» Аляксандр Гагіеў. У гэтай ролі ён выступаў на Алімпіядзе 2016 года.
Што да кіраўніка НАК Віктара Лукашэнкі, то, як стала вядома, ён не збіраецца ў Пекін. Напэўна, гэта звязана з тым, што Міжнародны алімпійскі камітэт не прызнаў выбары, якія прайшлі 26 лютага мінулага года. Нагадаем, Віктар Лукашэнка стаў кіраўніком НАК замест Аляксандра Лукашэнкі.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: