Аляксандра і Віктара Лукашэнку не запрасілі на банкет з нагоды пачатку Алімпіяды ў Пекіне

Міністэрства замежных спраў Кітая апублікавала спіс ганаровых гасцей, запрошаных на банкет з нагоды пачатку Алімпіяды ў Пекіне. У спісе больш за 30 прозвішчаў кіраўнікоў дзяржаў, аднак Аляксандр Лукашэнка і яго сын Віктар, кіраўнік НАК Беларусі, у спісе не значацца, бо трапілі пад санкцыі Міжнароднага алімпійскага камітэта.

screenshot_4_13.jpg


На прывітальны банкет запрошаны, сярод іншых, кіраўнікі Расіі Уладзімір Пуцін, Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў, Таджыкістана Эмамалі Рахмон і іншыя афіцыйныя асобы.
Нагадаем, 7 снежня 2021 года Міжнародны алімпійскі камітэт прыняў рашэнне аб адхіленні прадстаўнікоў Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ад усіх сваіх мерапрыемстваў, у тым ліку Алімпійскіх гульняў. Акрамя гэтага, МАК выплачвае стыпендыі на падрыхтоўку беларускіх спартсменаў да Алімпійскіх гульняў не праз НАК, а наўпрост спартсменам.