Справу Аліны Скрабуновай закрылі

Суддзя Ленінскага раёна г. Магілёва Алена Волкава спыніла вытворчасць па справе Аліны Скрабуновай, бо скончыўся тэрмін прыцягнення яе да адказнасці. 



2015_07_22_baj_skrabunova_2_.jpg

Журналістку абвінавачвалі ў парушэнні часткі 2 арт. 22.9 КаАП РБ (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

Першыя судовыя пасяджэнні адбыліся 23 і 24 ліпеня, і абодва разы суддзя задавальняла хадайніцтвы журналісткі пра перанос слуханняў. Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, які меў магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі справы, кажа пра шматлікія парушэнні, дапушчаныя ў афармленні дакументаў міліцыянтамі Ленінскага РАУС . Ён не выключае, што з гэтай прычыны суд і вырашыў "спусціць справу на тармазах", дачакаўшыся заканчэння тэрміну яе даўніны.    

Справу завялі на падставе сюжэту пра магілёўскі завод “Строммашына”, што выйшаў на тэлеканале "Белсат" 26 мая.

Агульная сума штрафаў журналістам паводле арт. 22.9 КаАП на сёння складае на сёння 133 млн 280 тыс. рублёў (больш за 8 тыс. еўра).

У чаканні судоў знаходзіцца яшчэ шэраг журналістаў, на якіх складзеныя пратаколы па 22.9 КаАП: у прыватнасці, Алесь Ляўчук, Таццяна Смоткіна, Алесь Дзянісаў, Алесь Кіркевіч, Аліна Літвінчук, Ігар Барысаў. 

baj.by