Стала вядома, чаму сілавікі прыходзілі з ператрусам да мазырскага праваабаронцы Уладзіміра Целепуна
Міліцыянты падчас ператрусу скардзіліся, што дакладная інфармацыя з палітычна матываваных судоў над мазырцамі, на якіх прысутнічае праваабаронца, трапляе ў СМІ. Суддзі і пракуроры незадаволеныя гэтым. Паводле следчых, цяпер ім паступіла скарга ад суддзі і памочніка пракурора, адзначаюць праваабаронцы.

Ператрус у кватэры Целепуна праводзілі супрацоўнікі Следчага камітэта. Гэта ўжо трэці ператрус у розных памяшканнях, якія маюць дачыненне да Уладзіміра — раней абшуквалі ягонае лецішча, кватэру, офіс, які арандавала для працы ягоная нявестка. За тры ператрусы сілавікі забралі ў яго і чальцоў ягонай сям’і тры тэлефоны, два ноўтбукі і прынтар.