Старшыню Гомельскага райвыканкама ўжо тыдзень не могуць знайсці
Пры гэтым, да сённяшняга дня яго імя яшчэ фігуравала на гэтай пасадзе на сайце ўстановы, аднак сёння знікла.
![108_sitnica.jpg 108_sitnica.jpg](/img/v1/images/108_sitnica.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Моцным навінам» стала вядома, што старшыня Гомельскага райвыканкама Аляксандр Сітніца ўжо з мінулага тыдня не з'яўляецца на працоўным месцы па невядомых прычынах і яго не могуць знайсці. Адзін з рэгіянальных топ-чыноўнікаў папросту знік.
Мяркуючы па ўсім, у самым выканаўчым камітэце зараз пануе няпэўнасць. Усе спробы атрымаць афіцыйны каментар апынуліся беспаспяховымі: тэлефоны старшыні, прыёмнай і ўсіх намеснікаў маўчыць. Па інфармацыі "Моцных навінаў", Аляксандр Сітніца, хутчэй за ўсё, не толькі не з'яўляецца на працы. Падобна на тое, што яго няма ў горадзе.
Куды ж знік адзін з рэгіянальных топ-чыноўнікаў?
«Моцныя навіны» даведаліся, што ў пачатку мінулага тыдня ў дачыненні да старшыні Гомельскага райвыканкама сілавыя структуры пачалі праверку на прадмет магчымай карупцыйнай дзейнасці. Ніякіх крымінальных спраў пакуль заведзена не было — гаворка ідзе толькі аб праверцы. Аднак практычна адразу пасля яе пачатку Аляксандр Сітніца і перастаў з'яўляцца на працы і выходзіць на сувязь.