Статкевіч прыцягваў прадстаўнікоў радыкальнага блока ў пратэсты — СК

Апазіцыянер Мікалай Статкевіч стаяў за прыцягненнем прадстаўнікоў радыкальнага блока ў механізм па дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі, паведаміла выданне «СБ. Беларусь сегодня» са спасылкай на першага намесніка начальніка ГСУ Следчага камітэта Аляксандра Агафонава ў панядзелак.

601_5.jpg

«Завершана расследаванне яшчэ аднаго фрагмента крымінальнай справы групы Ціханоўскага — Статкевіча. Менавіта Мікалай Статкевіч, удзельнік старой апазіцыі, на думку следства, стаяў за прыцягненнем прадстаўнікоў радыкальнага блока ў механізм па дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі», — паведамляе выданне.
Выданне адзначае, што да выбараў і пасля іх «планаваліся вулічныя беспарадкі, блакаванне дарог, парушэнне працы прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, пагромы, падпалы, знішчэнне маёмасці, пагрозы людзям, узброены супраціў прадстаўнікам улады і іншае».
Як паведамлялася, Статкевіча затрымалі 31 мая 2020 г. па дарозе на Камароўскі рынак у Мінску, дзе ён збіраўся наведаць выбарчы пікет Святланы Ціханоўскай. У дачыненні да яго завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі ( «Арганізацыя альбо ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Крымінальную справу па гэтым жа артыкуле завялі на мужа Ціханоўскай — Сяргея Ціханоўскага і яго паплечнікаў, а таксама на іншых беларускіх блогераў — Сяргея Пятрухіна, Аляксандра Кабанава, Уладзіміра Цыгановіча (MozgON), Ігара Лосіка, Дзмітрыя Казлова. Пазней Статкевічу таксама было прад'яўленае абвінавачанне па ч. 2 арт. 293 КК ( «Масавыя беспарадкі»).
interfax.by