Стаўленне да арыштаваных апазіцыянераў пагоршылася

Стаўленне да арыштаваных за ўдзел у дэманстрацыях пратэсту апазіцыянераў пагоршылася. Да іх не пускаюць адвакатаў, не перадаюць перадачаў, ствараюць кепскія побытавыя ўмовы падчас адбыцця пакарання.

barbed_wire_600471_1280.jpg

pixabay.com
Так, да арыштаванага на 15 сутак Вячаслава Сіўчыка ўжо некалькі дзён не можа патрапіць адвакат. З цяжкасцю атрымалася перадаць некалькі бутэлек вады, якая арыштаванаму вельмі патрэбна, таму што ён трымае галадоўку, — распавядае яго маці Галіна Сіўчык:


b618ba70_7bbe_4079_8104_64e1a2a9c5af_w650_r1_s.jpg


— Яму трэба штодня а там абмежавана да 5 літраў на 3 дні, і гэтага для чалавека, які трымае галадоўку, вельмі мала. Таму мы былі вельмі засмучаны пасля таго як у суботу не пусцілі адваката, а ў нядзелю не прынялі перадачы з вадой. Такое нялюдскае стаўленне вельмі засмучае, я цяпер якраз успамінаю 1996 год і гэтыя паралелі не на карысць сённяшняму дню, бо крок па кроку згубілі тую прастору, дзе мы модам некуды скардзіцца. У нас была магчымасць звяртацца проста ў Генпракуратуру, хадзіць туды, ніхто нас адтуль не ганяў. Мы маглі ў Вярхоўны Савет да Карпенкі, ён мне даў тэлефон генерала Кухарчыка, які адказваў за медычную дапамогу, і я штодня тэлефанавала генералу, якія здымаў слухаўку, у адрозненні ад нашых цяпер РАУС-аў, я якіх ужо ёсць вызначальнікі, хто ім тэлефануе, і яны адзін раз адказваюць, а другі раз ты проста трапляеш альбо на факс, альбо ніхто не бярэ слухаўку. Увогуле мы цяпер у такім бяспраўным стане, што нам абсалютна няма куды звяртацца. Акрамя таго, што правы нашы змарнелі зусім, дык яшчэ і мараль размылася. І не толькі ў міліцыі, якая не выконвае сваіх законаў. Нікому нічога не цікава, ані лёс, ані што. А ў Славы ўжо на васямнаццаты дзень у 1996 годзе, хоць ён быў маладзейшы, адмовілі ныркі. Цяпер 15 дзён таксама вельмі трывожна для мяне, бо ён шчыры чалавек і не будзе крыўляцца і галадаць, як нашы знакамітыя сядзельцы, па 60 дзён. І апошняе, калі казаць пра размытасць маралі, гэта грамадства, якому ўсё роўна. Неяк дзіка стала, што 70-гадовага Уладзіміра Някляева, нават калі б ён не быў знакамітым паэтам, а проста чалавек у такім узросце, вельмі хворы, і яго ўзялі. І таксама грамадства не вельмі рэагуе, так кволенька: нехта там напісаў у Фэйсбуку, нехта палайкаў.

Вольга Някляева, жонка арыштаванага паэта і палітыка Уладзіміра Някляева:

2d4f1189_77b0_4efe_9009_d2f7acacdec9_cx0_cy16_cw0_w1023_r1_s.jpg


 — Адваката не пусцілі. Адвакат быў раніцай і крыху пазней, але і першы і другі раз сказалі чакаць маўляў усе пакоі занятыя. Але я ў гэта не веру, бо я была там  а палове на дзявятую, чакала адваката, і ніхто туды не заходзіў на Акрэсціна. Сказалі, што ціск яму мералі і што ўсё ў парадку, а як яно насамрэч — невядома. Учора мне проста патэлефанаваў нейкі мужчына і сказаў, што ён прасіў хуткую дапамогу, але яе не выклікалі.
Таццяна Севярынец, маці арыштаванага Паўла Севярынца:

6bde4c8f_c82b_497f_91c9_c3dc0cd746c9_cx0_cy2_cw0_w1023_r1_s.jpg


— Калі Вольга Някляева спрабавала перадаць перадачу спадару Уладзіміру нехта выйшаў з ЦІП, і папрасіў перадаць Волечцы Севярынец, што Паша Севярынец моцна яе кахае. Яна перадала ўчора Пашу нават нейкі магніцік, дзе было напісана «кахаю», дык ён ёй перадаў ёй такое пасланне. Адвакат быў у яго, трапіў, але перад гэтым не трапіў. З перадачамі там бываюць складанасці, што яны ўжо пачынаюць лічыць, колькі было перадачаў, нормы і так далей. Але ў Волечкі перадачу ўзялі, дзякуй Богу. І дзякуй людзям, якія дапамагаюць і ахвяруюць сродкі, каб крыху падтрымаць сядзельцаў. Я тэлефанавала на Акрэсціна, па адным з тэлефонаў датэлефанавалася, і мне сказалі, што сядзіць ён так як трэба, хоць была такая інфармацыя, што сядзіць ён нібыта так, як перад судом: 6 чалавек у камеры на 4 месцы. На Акрэсціна мне сказалі, што ўсё ў парадку, што ў іх іншая інфармацыя. Я іх прыпужала крыху, сказаўшы, глядзіце, бо праўда ўсё адно будзе вядомая, што вы здзекуецеся над людзьмі.
 
Галіна Сіўчык: — Слава галадуе нават не супраць прысуду, але супраць таго, што стала яшчэ горш. Ён сем гадоў там не сядзеў і параўнаўшы сказаў, што ўмовы сталі нашмат горшыя і да палітычных сталі ставіцца горш чым да звычайных. Такога раней у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў не было, — падкрэсліла Галіна Сіўчык.
racyja.com