Страшна — не калі б'е АМАП. Страшна — калі нязгодныя маўчаць!

Гэта моцная прамова аднаго з жыхароў ЖК Каскад, якая з'явілася ў іх тэлеграм-канале.

img_2231_logo.jpg


"Хто я? Мяне ведаюць вельмі многія. У розных раёнах, у розных гарадах, у розных кампаніях і сацыяльных пластах.
Я — чалавек, якому не пляваць на будучыню сваёй краіны і сваіх дзяцей, якому не пляваць, у якім стане медыцына і культура. Я — Мужчына. Я той, хто ведае, дзеля чаго рызыкуе. Я той, хто ведае, што ён мае рацыю і гатовы атрымліваць за гэта дубінкамі і кулямі, а атрымліваючы — у выніку становіцца толькі больш упэўненым сваёй праваце. Я той, каго не задавальняе, што ў краіне чвэрць стагоддзя меркаванне народа не цікавіць нікога.
Суды ператварыліся ў фікцыю, вытворчасці руйнуюцца, а зямля прадаецца за капейкі замежнікам (Дана Холдынг, увесь Лебяжы, кітайцы, спіс вельмі вялікі), што настаўнікі, лекары і ратавальнікі атрымліваюць мізэрную зарплату, не супастаўную з іх працай. Калі цябе задавальняе планамерна знішчаныя вытворчасці, культура, абрабаваны народ, старыя, што жывуь на мяжы жаюрацтва, калі цябе задавальняе тое, што гэтая краіна ўяўляе з сябе пры адным выразна ўзятым маньяку, то ты проста не мужчына. Мне здаецца, тваім бацькам павінна быць сорамна за цябе.
А мне сорамна, што пакуль ты і іншыя здаровыя мужыкі сядзяць па дамах, або здымаюць на камеру з акна, злыя дрышчы тыпу мяне, абараняюць жанчын і старых ад ублюдкаў у балаклавах. Ведаеш, чаму табе здаецца, што няма сэнсу? Таму што на самой справе табе страшна і цябе абсалютна нічога не цікавіць акрамя цяпла пад сваёй дупай. Вось і ўся ісціна. А мне не пляваць, дзе і як будуць жыць мае дзеці і як правядзе старасць мая маці. І мне не пляваць, калі пры мне б'юць старых, збіваюць жанчын. Я ведаю, што я — мужчына.
І калі табе пляваць, то ты — не мужчына. Ты проста баязлівец.
Я спадзяюся, цябе гэта ўсё прымусіць задумацца, калі ў табе ёсць хоць бы адгалоскі сумлення і гонару. Калі назваўся мужчынам — будзь ім.
Падумай над тым, што калі гэта ўсё закране цябе (а яно закране), побач ужо нікога не апынецца і табе ніхто не дапаможа.
Страшна — не калі б'е АМАП.
Страшна — калі нязгодныя маўчаць!"