Суцэльнае «Для службовага выкарыстання». Паглядзіце, які ўказ падпісаў Лукашэнка (фотафакт)
Дакумент, з якога нічога нельга зразумець, апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 462 ад 30 снежня «Аб бюджэтным фінансаванні», які амаль цалкам складаецца з пунктаў «Для службовага карыстання». Нешта зразумець з гэтага дакумента немагчыма.
Вядома, што ва ўмовах санкцый шмат інфармацыі лукашэнкаўцы ад народа хаваюць. Але гэты канкрэтны ўказ — квінтэсэнцыя цяпершняй таямнічасці. Так бы мовіць, рэчаіснасць, якую мы заслужылі.