Фота: svaboda.org
Філіповіч: «Я чакаў-чакаў, але ні папер ніякіх, ні ліста з суда ― нічога няма. Ехаў учора дахаты і па дарозе вырашыў сам заехаць у суд, у канцылярыю. Там пацікавіўся, як мне можна даведацца, калі ў мяне суд? Яны нават пашпарт у мяне не бралі: жанчына паглядзела і кажа: «Вы ж Філіповіч? Ваша справа накіраваная на дапрацоўку».
Па словах Філіповіча, юрысты і праваабаронцы кажуць, што такім чынам справа супраць яго будзе «замятая». Аднак ён сам на гэта не асабліва разлічвае. Кажа, што мясцовыя ўлады моцна на яго злыя і наўрад ці адмовяцца ад жадання стварыць яму непрыемнасці.
Нагадаем, гомельскага блогера Максіма Філіповіча мясцовыя міліцыянеры абвінавацілі ў тым, што «
з улікам росту папулярнасці свайго тэлеканала Філіповіч Максім Генадзевіч фактычна падмяняе сабой дзяржаўнае СМІ. У тым ліку, па фармаванні грамадскага меркавання сярод грамадзян Рэспублікі Беларусь». Яны фактычна сцвярджаюць, што Youtube ― гэта сродак масавай інфармацыі, а блогер Філіповіч ― журналіст гэтага СМІ.
Паводле
euroradio.fm