Суд пагадзіўся з прафсаюзам

20 красавіка 2017 года суд Чыгуначнага раёна Гомеля ў поўным аб'ёме задаволіў патрабаванні істца Анатоля Паплаўнага, члена прафсаюза РЭП, пра аднаўленне на працы.

17884306_1269329976477535_4346943502943437352_n.jpg

У працэсе ўдзельнічаў пракурор; ён падтрымаў патрабаванні істца.
Былы супрацоўнік СААТ «Гомелькабель» Анатоль Паплаўны згодны на кампенсацыю, бо з наймальнікам паўстаў канфлікт, і працаваць на ранейшым месцы ён наўрад ці зможа.
Інтарэсы істца Анатоля Паплаўнага прадстаўляў прававы інспектар РЭП па Гомельскай Галіне Леанід Судаленка.
Адказчык быў не згодны з іскавымі патрабаваннямі: наймальнік лічыў, што не працягнуў кантракт з 59-гадовым Анатоль Паплаўны цалкам законна.
Прававы інспектар РЭП Леанід Судаленка выявіў у кантракце Паплаўнага пункт аб забароне звальняць работнікаў ва ўзросце 59 гадоў. Дырэктар СААТ «Гомелькабель» не палічыў гэты аргумент падставай для аднаўлення звольненага работніка і сцвярджаў, што яны«проста не паспелі прывесці кантракт у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам» — гэта значыць ўказам кіраўніка краіны аб павелічэнні пенсійнага ўзросту.
Увесь студзень мы былі на прастоі, і аддзел кадраў таксама не працаваў, вось і не ўнеслі змены, — тлумачыў свае дзеянні дырэктар «Гомелькабель» Сяргей Кузьмянкоў.
Але суд пагадзіўся з тым, што палажэнні кантракту трэба выконваць, калі яны не пагаршаюць становішча работніка ў параўнанні з дзеючым заканадаўствам, а паляпшаюць; і пастанавіў задаволіць зыскавыя патрабаванні ў поўным аб'ёме.
Паводле praca-by.info