Супольная малітва ў Курапатах сабрала больш за дзве сотні чалавек (фота)
Увечары 4 красавіка ў Курапатах сабраліся людзі, каб супольнай малітвай і Крыжовым шляхам ушанаваць памяць забітых тут ахвяр НКУС.
Прыйсці сёння да Нацыянальнага некропалю на Курапацкі Крыжовы шлях і супольную малітвую заклікаў тэлеграм-канал «Абарона Курапатаў».
Сярод прысутных Аляксей Янукевіч, Эдуард Пальчыс, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Кім, Мікалай Статкевіч і іншыя.
Многія прыйшлі з дзецьмі.
Крыжовы шлях
Нагадаем, 4 красавіка зранку ў Курапатах супрацоўнікі Бараўлянскага спецыяльнага лесгасу пачалі зносіць крыжы і ўсталёўваць на тым месцы плот.
На месцы падзей былі затрыманыя каля 15 чалавек, сярод іх Павел Севярынец, Дзяніс Урбановіч, Зміцер Дашкевіч, Філіп Шаўроў, Ніна Багінская, Валер Рабцаў, Валянціна Яроменак, Арцём Кляпец, Віталь Трыгубаў. Як стала вядома, увечары вызваленая Валянціна Яроменак.