Сустрэча з «Новым Часам» на выставе «СМІ ў Беларусі»
Беларуская асацыяцыя журналістаў упершыню возьме ўдзел у выставе «СМІ ў Беларусі», якая пройдзе 2-4 траўня. На стэндзе БАЖ будзе магчымасць сустрэцца з рэдактарамі вядучых беларускіх СМІ. Сустрэча з галоўнай рэдактаркай НЧ Аксанай Колб пройдзе 3 траўня ў 16:00.
«Мы вырашылі зрабіць наш стэнд максімальна адкрытым для прадстаўнікоў розных медыя і даем магчымасць чытачам сустрэцца з рэдактарамі любімых выданняў, а калегам — прыняць удзел у дыскусіях.
Усе мерапрыемствы праходзяць у адкрытым фармаце, любы наведвальнік можа далучацца, задаваць пытанні і ўдзельнічаць! Запрашаем!», — абяцае на сваім сайце Беларуская асацыяцыя журналістаў.
План мерапрыемстваў на стэндзе БАЖ:
2 траўня, чацвер
13:00 Дыскусія "Інфармацыйная бяспека Беларусі ў медыясферы". Удзельнікі: Андрэй Бастунец — старшыня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", Андрэй Елісееў — дырэктар аналітычнага цэнтра EAST, Вадзім Мажэйка — аналітык BISS, Паўлюк Быкоўскі — медыяэксперт і іншыя.
14:00 Сустрэча з Аляксандрам Старыкевічам, галоўным рэдактарам інтэрнэт-газеты "Салідарнасць".
15:00 Сустрэча з Андрэем Дынько, галоўным рэдактарам часопіса "Наша Гісторыя".
16:00 Квіз ад Паўла Свярдлова, галоўнага рэдактара "Еўрапейскага радыё для Беларусі".
3 траўня, пятніца
11:00 Брыфінг БАЖ да Сусветнага дня свабоды прэсы. Удзельнікі: Андрэй Бастунец — старшыня БАЖ, Алег Агееў — намеснік старшыні, юрыст БАЖ.
11:30 Дыскусія “Наколькі аб’ектыўна месца Беларусі ў рэйтынгах свабоды слова”. Удзельнікі дадаюцца: Алег Агееў — намеснік старшыні, юрыст БАЖ, Андрэй Аляксандраў — медыяэксперт, запрошаныя таксама прадстаўнікі Беларускага саюза журналістаў.
13:00 Сустрэча з Іосіфам Сярэдзічам, галоўным рэдактарам “Народнай Волі”.
14:00 Прэзентацыя сайта "Віртуальная галерэя" — сумесны праект БАЖ і Аляксандра Тамковіча.
15:00 Сустрэча з Марынай Золатавай, галоўнай рэдактаркай TUT.BY.
16:00 Сустрэча з Аксанай Колб, галоўнай рэдактаркай газеты "Новы Час".
17:00 Сустрэча са Змітром Бартосікам, журналістам і літаратарам, лаўрэатам прэміі імя Ежы Гедройца.
4 траўня, субота
11:00-13:00 Юрыст БАЖ Алег Агееў адказвае на пытанні пра заканадаўства ў галіне медыя.
У праграме будуць дадаткі — ідуць перамовы яшчэ з шэрагам выступоўцаў.
Выстава “СМІ ў Беларусі” пройдзе ў НВЦ “БелЭкспа” (Мінск, пр-т Пераможцаў, 14). Уваход вольны.