Сусветны рэйтынг пашпартоў: Беларусь моцна адстае ад усіх суседзяў, нават ад РФ

У сусветным рэйтынгу пашпартоў новы лідар — Сінгапур. А на якім месцы Беларусь?

_belavia__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__1_logo.jpg

Міжнародная кансалтынгавая кампанія «Henley & Partners» прадставіла свой штогадовы Глабальны індэкс пашпартоў — у ім параўноўваюцца магчымасці грамадзян той ці іншай дзяржавы без візы наведваць розныя краіны і тэрыторыі.

Глабальны індэкс пашпартоў Henley на 2023 год быў складзены на аснове даных, прадстаўленых міжнародным Упраўленнем паветранага транспарту (IATA), якое ранжыруе пашпарты 103 розных дзяржаў свету на аснове колькасці краін і тэрыторый, у якія іх уладальнікі могуць трапіць без неабходнасці папярэдняга атрымання візы.

На першым месцы ў гэтым годзе апынуўся Сінгапур — яго грамадзяне маюць магчымасць бязвізавага ўезду ў 192 краіны свету. На 2-м месцы размясціліся адразу некалькі краін: пашпарты Германіі, Італіі і Іспаніі даюць сваім уладальнікам права наведваць без візы 190 дзяржаў.

Леташні лідар рэйтынгу — Японія, што мае «бязвіз» са 189 краінамі, трапіла толькі на 3-ю пазіцыю — і аказалася ў кампаніі Аўстрыі, Фінляндыі, Францыі, Люксембурга, Паўднёвай Карэі і Швецыі.

Іншыя краіны Вялікай сямёркі, як і ў папярэднія гады, па-ранейшаму знаходзяцца ў топе рэйтынгу: Вялікабрытанія – 6-е месца (187 краін), ЗША – 7-е месца (186 краін), Канада – 8-е месца (185 краін).

Глядзіце таксама

На якім месцы Беларусь і яе суседзі?

Беларусь складальнікі індэкса пашпартоў у 2023 годзе змясцілі на 64-е месца – паводле іх версіі, грамадзяне нашай краіны могуць без папярэдніх дакументаў перамяшчацца ў 79 дзяржаў планеты. На тым жа радку рэйтынгу размясціліся Лесота і Тайланд. Пры гэтым беларускі пашпарт зусім трохі адстае ад кітайскага — апошні аказаўся на 69-м месцы з 80 «бязвізавымі» краінамі. Летась Беларусь займала 71-е месца з 78 краінамі.

Пры гэтым суседзі нашай краіны стаяць у рэйтынгу значна вышэй: Польшча — на 6-м месцы (186 краін), Літва — на 8-м месцы (184 краіны), Латвія — на 9-м месцы (183 краіны), Украіна — на 30-м месцы (146 краін), Расія — на 49-м месцы (115 краін).


Глядзіце таксама

Паводле myfin.by