“Святы Губерт — гэта асоба з легенд, пра якую амаль ніхто і не ведае, або забыліся”


Увечары 2 лістапада святкаванне Дзён святога Губерта ў Гродне працягнулася прэзентацыяй вынікаў пленэра маладых гарадзенскіх мастакоў у “Кальяннай №4.

Прэзентацыя пачалася выступленнем гурта “Hurdy Gurdy, якія гралі на беларускіх цымбалах, афрыканскім джамбе, турэцкай дарбуцы, ірландскім бузукі і еўрапейскай флейце.
 
У пленэры прынялі ўдзел маладыя гарадзенскія мастакі, студэнты.
 
Ілля: “Мая праца “Паляванне намалявана на тэму святога Губерта. Яна аб тым, як Губерт, выехаўшы на паляванне, убачыў у адлюстраванні аленя і горад, які ў будучыні быў пабудаваны.
 
Аляксандра: “Я намалявала светлафор і аленя, які яго пераскоквае. На нашым гербе Пагоня таксама намаляваны алень, які перапрыгвае праз перашкоду. Гэта паказвае, што ён вольны, як і людзі, што жывуць у Гродне таксама вольныя.
 
Наталля: “Мае працы аб тым, што зараз у Гродне гісторыя вакол нас. Гэта не толькі тое, што было раней. Нават зараз мы ствараем гісторыю. Для нас у гэтую хвіліну цяперашні час, а праз некалькі год гэта таксама стане мінулым. Мае працы аб святым Губерце ўжо таксама гісторыя.
 
Вольга: “Святы Губерт — гэта асоба з легенд, пра якую амаль ніхто і не ведае, або забыліся. У малюнку “Зазірні ў глыбіню я паказала яго сувязь з нашым горадам. Таму на ім і адлюстравала шмат гарадзенскай архітэктуры. Гэта сувязь гісторыі з сучаснасцю, старага і новага, алоўка і гуашы.
 
Сяргей: “Я асабліва не думаў пра тое, што маляваць. Прыйшоў з універсітэта дадому, паеў, сеў за кампутар і маляваў тое, што вы можаце тут убачыць.

untitled2.bmp


Кожная праца выканана ў сваім стылі. Кожны мастак паказваў самога сябе. Хтосьці выкарыстаў толькі туш, некаторыя бралі каляровыя матэрыялы, алоўкі, фарбы. Некаторыя выкарыстоўвалі кампутарную апрацоўку і графіку.
 
У канцы прысутныя пачулі расказ старшыні Гродзенскага аддзялення “Таварыства беларускай школы Таццяны Канопкінай аб традыцыі святкавання Дзён Губерта:
 
“Гісторыя гэтых імправізаваных святаў налічвае 5 гадоў. У пачатку лістапада актыўная грамадскасць: гісторыкі, вольныя мастакі, нават дзеткі, якія вывучаюць гісторыю Гродна — збіраюцца разам і робяць добрыя справы. Хтосьці збіраецца на канферэнцыі, хтосьці робіць вернісажы.
 
У гэтым годзе да нас далучыліся новыя маладыя мастакі і дызайнеры. Гэта нейкая новая хваля. Мне вельмі прыемна, што гісторыя гэтага свята набывае іншы смак. Прыходзяць людзі, а з імі прыходзяць новыя ідэі.

untitled3.bmp

t-styl.info

Здымкі Яна Лялевіча