Святлану Ціханоўскую намінавалі на Нобелеўскую прэмію міра 2022 года
Ужо другі раз Святлану Ціханоўскую намінавалі на Нобелеўскую прэмію міра.
Пра гэта паведамляе ў Твітары дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.
«Гэта прызнанне для ўсіх беларусаў, якія працягваюць змагацца за свабоду», — напісаў Вячорка.
Нагадаем, год таму прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ўжо вылучаў Святлану Ціханоўскую на Нобелеўскую прэмію міра. Тады Ціханоўская нзазначыла, што разам з ёй на гэтую прэмію вылучаецца ўвесь беларускі народ.
Таксама летась на Нобелеўскую прэмію была вылучана ўся тройка лідараў беларускай апазіцыі — акрамя Ціханаўскай, яшчэ Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала.
У выніку Нобелеўская прэмія міра 2021 года была ўручаная расійскаму журналісту Дзмітрыю Муратаву і яго філіпінскай калезе Марыі Рэсе.