Шахцёр Алёг Кудзёлка выйшаў на волю (фота)
Пасля 10 сутак арышту на волю выйшаў Алег Кудзёлка, вядомы тым, што ў верасні 2020 года ў знак пратэсту адмовіўся падымацца на паверхню з рудніка.
Алега Кудзёлку затрымалі 17 жніўня, калі ён прыехаў у ДАІ для абмену правоў кіроўцы. Яго абвінавацілі ў нібыта адзіночным пікетаванні на дачным участку. Дома ў Алега прайшоў агляд.
Сёння скончыўся тэрмін арышту Алега Кудзёлкі. Яго сустракалі блізкія і сябры.