Школьнік з Наваполацка скончыў жыццё самагубствам перад выпускнымі іспытамі

У Наваполацку адбылася трагедыя — хлопчык забіў сябе перад іспытам у школе

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Адна з вучаніцаў гімназіі №2 у Наваполацку распавяла, што загінулага юнака клікалі Данііл. Больш падрабязна пра тое, што здарылася і пра асобу хлопца яна адмовілася паведаміць.
— Узгадваць і расказваць пра трагедыю занадта балюча, — адказала гімназістка.
У адміністрацыі гімназіі №2 здарэнне каментаваць адмовіліся.
— Мы нічога па тэлефоне не можам сказаць нават і блізка.
Гэтае пытанне не каментуецца наогул, — заявілі ў прыёмнай.
Пра трагедыю паведаміў самы буйны беларускі партал.