Што вядома пра вайскоўцаў 103-й брыгады ПДВ, якіх скіравалі ў Казахстан

Хто такія беларускія вайскоўцы, што бяруць удзел у місіі АКДБ у Казахстане, высвятляла ВВС.

vojska_u_kazahstan2.jpg

З Беларусі на расійскіх самалётах ў Казахстан адправілася рота з складу 103-й Віцебскай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. Гэта падраздзяленне —  частка сіл спецыяльных аперацый беларускіх Узброеных Сіл, і яно было створана на аснове 103-й дывізіі ПДВ СССР. Гэтая дывізія ўдзельнічала ў Другой сусветнай вайне, а пазней —  у савецкім ўварванні ў Чэхаславакію ў 1968 годзе і ў Афганістан у 1979— 1989 гадах.

Міратворчае падраздзяленне брыгады цалкам складаецца з кантрактнікаў. Яны маюць баявы досвед і ўдзельнічалі, акрамя іншага, у аперацыі ў Ліване пад эгідай ААН, у тым ліку ў складзе Італьянскага кантынгенту —  гэта вынік пагаднення паміж абароннымі ведамствамі дзвюх краін.

У 2018 і 2019 гадах беларускія вайскоўцы ўдзельнічалі ў ваенных спаборніцтвах у Брытаніі. А ў 2020-м яны прымалі атрад брытанскай Каралеўскай марской пяхоты для сумесных двухтыднёвых вучэнняў на сваім палігоне пад Віцебскам.

У складзе беларускіх “міратворцаў” пастаянна служаць 100 чалавек, пры неабходнасці склад гэтай роты можа быць павялічаны да 300 чалавек.

Падчас палітычнага крызісу летам 2020 года беларускі міністр абароны пагражаў прыцягнуць войска да разгону масавых пратэстаў. Незалежныя СМІ паведамлялі пра ўдзел афіцэраў беларускага спецназа ў барацьбе з пратэстамі, аднак сведчанняў удзелу 103-й брыгады ў гэтых падзеях няма.