Што за камісія пазбаўляе акрэдытацый замежных журналістаў?

З самай раніцы журналістаў замежных СМІ пазбаўляюць акрэдытацый МЗС — а значыць і права працаваць у Беларусі. Некаторыя з іх кажуць, што рашэнні прымае Міжведамасная камісія па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі. Што гэта за камісія такая — разабралася Еўрарадыё.

svabody_20200827_zam_011_20200827153851_img_2284_1.jpg


Камісія створаная ўказам Аляксандра Лукашэнкі ў лістападзе 2017 года. Яна працуе пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь, а ўзначальвае яе Уладзімір Арчакоў, намеснік Дзяржсакратара СБ.
Апошні раз яе склад змяняўся 20 траўня. У камісію ўваходзяць сілавікі з Савета Бяспекі, Следчага камітэта, Мінабароны, МУС, ААЦ, КДБ. А таксама невялікая колькасць "грамадзянскіх асобаў":
Андрэй Кунцэвіч і Вольга Шпілеўская з Адміністрацыі прэзідэнта;Віталь Краснабаеў з прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі;Сяргей Несцяровіч з Мінсувязі;Яўген Шастакоў з Міністэрства замежных справаў;Ігар Марзалюк — дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня камісіі па адукацыі, навуцы і культурыУсевалад Янчэўскі — кіраўнік Парка высокіх тэхналогій.
Удзельнічаюць у пазбаўленні журналістаў замежных СМІ права на працу і... супрацоўнікі дзяржаўных медыяў:
Дзмітрый Жук — галоўны рэдактар дзяржаўнай газеты "Беларусь Сегодня"Аляксандр Карлюкевіч — галоўны рэдактар дзяржаўнай газеты "Звязда" (увайшоў у склад камісіі як Міністр інфармацыі)Марат Маркаў — кіраўнік АНТ.