Што, зноў?! СААЗ заклікала аднавіць масачны рэжым з-за росту захворвання на COVID-19
Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Гебрэесус выступіў за аднаўленне масачнага рэжыму з-за павелічэння колькасці выпадкаў віруса COVID19, грыпу і іншых вірусных захворванняў, якое назіраецца ў многіх краінах на працягу апошніх некалькіх тыдняў.
![Фота pixabay.com Фота pixabay.com](/img/v1/images/coronavirus_5403425_1920.jpg.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота pixabay.com
На думку кіраўніка СААЗ, пасля навагодніх святаў тэндэнцыя да росту колькасці рэспіраторных захворванняў працягнецца, таму ён заклікаў людзей «зноў выконваць меры прафілактыкі супраць COVID-19».
«Абавязкова праходзьце тэставанне і пры неабходнасці звяртайцеся па дапамогу, паколькі пры належным лячэнні COVID-19 можна прадухіліць цяжкае захворванне і смерць», — напісаў Гебрэесус на сваёй старонцы ў сацсетцы X (былы Twitter).
Ён заклікаў людзей працягваць выкарыстоўваць маскі і «дыстанцыявацца, каб паменшыць рызыку заражэння», а таксама не грэбаваць прышчэпкамі ад COVID-19 і грыпу.
Звяртаючыся да ўрадаў краін, Гебрэйесус заклікаў іх «забяспечыць доступ да надзейных тэстаў, лячэння і вакцын», асабліва для тых, хто «падвяргаецца найбольшай рызыцы цяжкай інфекцыі».
«Працягвайце эпіднагляд, секвеніраванне і справаздачнасць для адсочвання эвалюцыі віруса COVID-19, а таксама выразна інфармуйце пра рызыкі і мерах па зніжэнні рызыкі для вашага насельніцтва», — агучыў свае рэкамендацыі кіраўнік СААЗ.
Глядзіце таксама
![Пандэмія COVID скончана, а Беларусь усё яшчэ распрацоўвае сваю вакцыну Гісторыя аднаго правалу. Пандэмія афіцыйна ўсё, а беларускую вакцыну яшчэ распрацоўваюць](/img/v1/images/bjazdomnyja_dzijana_seradzjuk__9__1_logo_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У снежні паведамлялася, што Міністэрства аховы здароўя Беларусі правяло ў краіне «вірусалагічны маніторынг» і, зыходзячы з яго вынікаў, выказала здагадку, калі чакаць «высокія ўзроўні захворвання».
Тады Мінздароўя заявіла, што ва ўсіх рэгіёнах краіны адзначаецца штотыднёвы прырост захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, у тым ліку і COVID-19. У ведамстве паведамілі, што ў бягучым сезоне нельга выключыць высокія ўзроўні захворвання на грып сярод насельніцтва, «аднак рост захворвання на грып чакаецца не ў снежні 2023 года, а са студзеня па сакавік 2024 года».
У Міністэрстве нагадалі аб неабходнасці выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання, выконваць сацыяльную дыстанцыю (асабліва ў бальніцах і паліклініках) і правілы асабістай гігіены.
Тым часам расійскія распрацоўшчыкі вакцыны ад каронавіруса «Спутнік V», якой прышчапляюць у тым ліку і беларусаў, заявілі аб яе поўнай неэфектыўнасці супраць найноўшых штамаў COVID-19. У цяперашні час у Расіі вядуцца распрацоўкі абноўленай вакцыны.
Нагадаем, у першую хвалю каронавіруса, якая пракацілася па свеце ў 2020-2021 гадах, Лукашэнка спачатку адмаўляў наяўнасць самога ковіда, а потым казаў, што смяротна небяспечную хваробу трэба лячыць гарэлкай, дымам і лазняй. Можна ўпэўнена сцвярджаць, што ковіддысідэнцтва рэжыму каштавала жыццяў тысяч беларусаў. Улады дагэтуль хаваюць статыстыку смяротнасці за тыя гады.
Паводлеtelegraf.news