Таварыства беларускай мовы просіць аб дапамозе
Мясцовая ўлада ў чарговы раз павысіла кошты на арэндную плату і камунальныя паслугі. ТБМ просіць прыхільнкаў роднай мовы дапамагчы.
Таварыства беларускай мовы выказвае ўдзячнасць ўсім, хто рэгулярна пералічае розныя сумы на дзейнасць ТБМ. Менавіта дзякуючы гэтым складкам і ахвяраванням у сядзібе ладзяцца розныя імпрэзы, бясплатныя курсы для школьнікаў, прэзентацыі кніг, сустрэчы з цікавымі людзьмі, выдаецца "Наша слова", утрымліваецца сайт, аплочваецца арэндная плата і камунальныя паслугі.
Аднак, мясцовая ўлада ў чарговы раз з 1 красавіка павысіла кошты на арэндную плату і камунальныя паслугі. Але запачаткаваныя справы, асабліва такія як стварэнне ўніверсітэта, не могуць чакаць. Іх трэба рэалізоўваць.
«У справе абароны беларускай мовы і дзейнасці нашай арганізацыі ў нас няма спадзяванняў на сённяшнюю ўладу, мы можам разлічваць толькі на нашу агульную салідарнасць і ўзаемападтрымку. Таму мы просім усіх, хто падтрымлівае дзейнасць ТБМ і гатовы на справе садзейнічаць пашырэнню дзяржаўнай беларускай мовы ў розных сферах грамадскага жыцця нашай краіны, пералічыць пасільныя сродкі на наш рахунак:
BY91BLBB31350100129705001001 у Аддзяленні па Мінску і Мінскай вобласці №539 ААТ Белінвестбанк",г. Мінска, код BLBBBY2X
Імёны асобаў, якія робяць ахвяраванні на дзейнасць ТБМ, рэгулярна друкуюцца ў газеце “Наша слова”, а таксама размяшчаюцца на партале ТБМ. Калі ахвярадаўца паведамляе свае дакладныя звесткі, то мы высылаем паштоўку з удзячнасцю», — адзначаецца ў лісце ТБМ.