«Таварыства польскай культуры на Лідчыне» ліквідаванае ўладамі
Арганізацыя займалася культурна-асветніцкай дзейнасцю, усталяваннем памятных знакаў і шыльдаў.
![photo_2022_03_14_12_40_55.jpg photo_2022_03_14_12_40_55.jpg](/img/v1/images/photo_2022_03_14_12_40_55.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Грамадскае аб’яднанне «Towarzystwо Kultury Polskiej Ziemi Lidzkiej» («Таварыства польскай культуры на Лідчыне») канчаткова ліквідаванае ўладамі праз суд.
Арганізацыя знаходзілася ў працэсе афіцыйнай ліквідацыі з 1 сакавіка паводле рашэння Гарадзенскага абласнога суду.
«Таварыства польскай культуры на Лідчыне» — адна з старэйшых недзяржаўных арганізацый Гарадзеншчыны, яна працавала 27 гадоў. Арганізацыя займалася культурна-асветніцкай дзейнасцю, усталяваннем памятных знакаў і шыльдаў.