Таварыства беларускай мовы дзякуе за дапамогу

"Паважанае спадарства, сябры і прыхільнікі роднага слова! — гаворыцца ў лісце старшыні ТБМ Алега Трусава. — Паведамляем вам, што за перыяд з 2-га па 8-га траўня ад вас паступіла ахвяраванняў амаль 10 мільёнаў рублёў".



get_img62.jpg

"Спісы ахвярадаўцаў (хто пажадаў) неўзабаве будуць надрукаваныя ў "Нашым слове". Да нас звяртаюцца людзі з розных краін свету з прапановай стварыць электронны кашалёк. Зараз мы гэтым займаемся і спадзяёмся да канца месяца гэта пытанне вырашыць. Адразу ж паведамім вам усю неабходную інфармацыю.

З павагай, старшыня ТБМ  Алег Трусаў".