ТБМ дзякуе сваім ахвярадаўцам

Кіраўніцтва таварыства беларускай мовы просіць падзякаваць усім тым, хто адгукнуўся на просьбу і дапамог арганізацыі знайсці сродкі на аплату арэнды.



tbm2.jpg

«У свой час кіраўніцтва ТБМ праз СМІ звярнулася за падтрымкай да грамадзян Беларусі і іншых краін у сувязі з павелічэннем аплаты за сядзібу ТБМ у тры разы. Нягледзячы на тое, што з красавіка гэтага 2014 года арэндная плата зноў павялічылася і дасягнула 10 мільёнаў 771 тысячы 200 рублёў, дзякуючы грамадскай падтрымцы мы можам утрымліваць офіс ТБМ у цэнтры Мінска», — паведаміў кіраўнік ТБМ Алег Трусаў.

Сярод ахвярадаўцаў мы хочам адзначыць у першую чаргу нашых пастаянных фундатараў і ахвярадаўцаў. Сярод іх –Андрэй Міцкевіч, Павел Бераговіч з Таліна, сям’я Прыгожыных з Масквы, Фелікс Шкірманкоў са Слаўгарада, Алег Лягушаў са станцыі Ясень Асіповіцкага раёна, Юлія Пухоўская, Віктар Данілюк, Павел Чайкоўскі, Ірына Прылішч, Тамара Лазарук, Анатоль Чачотка, Іван Кукавенка, Мікола Бамбіза, Валянціна Вяргей, Таццяна Раманюк з Мінска, Анатоль Краўчанка з Мінска, Аляксандра Восіпава з Гомеля, Людвіка Таўгень з Валожына, Роза Рымар, Лілія Некраш, Зміцер Мартынчык з Гродна, Васіль Рагаўцоў з Магілёва, Антон Фурс з Паставаў, Сяргей Птушко з в. Хільчыцы Жыткавіцкага раёна, клуб “Спадчына” з в. Дварэц Дзятлаўскага раёна, сябры клуба “Прамова” з Мінску,  Мар’ян Місевіч з м. Падсвілле Глыбоцкага раёна, сябры ТБМ з Наваполацка, Надзея Барт-Юрэвіч з Германіі, Кухаронак Аляксандр са Смілавіч, Касцюкевіч Зміцер з Чэрвеня, Уладзімір Мануленка з Брэста, Васіль Усціновіч з п. Лясны Мінскага раёна і многія іншыя.

Усіх жадаючым дапамагчы ТБМ паведамляем рахунак: 3015741233011 код 739 у аддзяленні №539 ААТ "Белінвестбанка" УНП 100129705.