Тэкст апошняй прамовы прэзідэнта Саакашвілі ў ААН
«Уступіць у Еўразійскі саюз вельмі лёгка. Не існуе палітычных, сацыяльных ці эканамічных крытэраў. Стаць калоніяй надзвычай проста. Пасіўнасць і ніякай самадзейнасці — вось адзіны крытэр».
Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі выступіў са сваёй апошняй перад сыходам з пасады прамовай на Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Адыходзячы, прэзідэнт распавёў пра імперскія амбіцыі Масквы і
хуткім сыходзе з Крамля Уладзіміра Пуціна. Расійская дэлегацыя, не чакаючы заканчэння прамовы дэманстратыўна пакінула залу пасяджэнняў. А пасля назвала яе «бредовымі ізмышленіямі».
Прапануем вашай увазе тэкст прамовы. Яна ўяляе сабой своеасаблівы палітычны запавет прэзідэнта Саакашвілі, скіраваны перадусім да сваіх суайчыннікаў, але таксама да народаў Усходняй Еўропы.
***
Цяпер, калі я тут выступаю перад вамі, тыя краіны Усходняй Еўропы, якія імкнуцца стаць сябрамі еўрапейскай сям’і, членамі садружнасці свабодных і дэмакратычных дзяржаў, адчуваюць
пастаянны ціск і пагрозы.
Арменію загналі ў кут і вымусілі ўступіць у Мытны саюз, што не ўваходзіць ні ў яе, ні нашага рэгіёна інтарэсы. Малдове аб’явілі блакаду, ідуць нападкі на Украіну, Азербайджан сутыкаецца
з асаблівым ціскам, Грузія акупаваная…
Чаму?
Я сёння кажу ад імя менавіта гэтых «ускраін».
Ён фундаментальна адмаўляе ідэю моцных урадаў у Грузіі, Украіне і Малдове, нават такіх, якія будуць па-сяброўску настроеныя да яго інтарэсаў.
Падзяляй і ўладар ХХІ стагоддзя
Паважаныя дэлегаты, шаноўнае спадарства!
Як думаеце, да прыкладу, ці хоча Уладзімір Пуцін, каб Арменія цалкам атрымала перамогу над Азербайджанам? Не, бо гэта азначае, што Арменія будзе занадта моцнай і занадта незалежнай.
Ці думаеце вы, што рэальнасць адваротная — гэта значыць, Масква жадае перамогі Баку над Ерэванам? Вядома ж, не. Адраджэнне мадэрнізаванага Азербайджана будзе раўнаварта кашмару для
расійскіх лідараў.
Як вы лічыце, ці абумовіла паражэнне на выбарах сілаў Аранжавай рэвалюцыі змену стаўлення Масквы да Украіны?
Як вы лічыце, ці гатовы Крэмль разгледзець пытанне дэакупацыі Абхазіі і Паўднёвай Асеціі сёння, калі ўрад ўжо змяніўся ў Тбілісі? Зусім не! Анэксія грузінскай зямлі расійскімі войскамі
па-ранейшаму працягваецца.
Учора акупанты сярод белага дня і зусім беспакарана зноў выганялі грамадзян Грузіі з уласных дамоў і вёсак, дзе яны жылі многія пакаленні.
Нягледзячы на сяброўскія заявы ўрада Грузіі, зробленыя ў апошнія тыдні ці месяцы, расійскія акупацыйныя сілы працягваюць прасоўванне, падзяляюць народ калючым дротам, ствараюць пагрозу нашай
эканоміцы, рухаюцца да нафтаправода Баку-Супса і галоўнай аўтамагістралі Грузіі, чым ставяць пад пытанне ўстойлівасць нашай дзяржавы.
Сёння я прыйшоў сюды ад імя грузінскага народа і прашу міжнародную супольнасць жорстка прарэагаваць на гэтую агрэсію і аказаць нам дапамогу ў завяршэнні расейскай анэксіі на нашай зямлі.
Нічога асабістага
Мой папярэднік, прэзідэнт Шэварнадзэ, быў выхадцам з савецкай наменклатуры. Ён вярнуўся да ўлады ў 90-х гадах шляхам ваеннага перавароту пры прамой падтрымцы Расіі. У адрозненне ад мяне, ён быў
вядомы ўласнымі савецкімі дыпламатычнымі навыкамі. Нягледзячы на ўсё гэта, Расія пастаянна спрабавала падарваць яго ўладу і некалькі разоў нават ладзіла замахі на ягонае жыццё.
Пытанне не ў Гамсахурдзія, Шэварнадзэ, Саакашвілі або Іванішвілі. У рэальнасці імёны не маюць вялікага значэння. Пытанне ў будучыні грузінскай дзяржаўнасці.
Менавіта таму палічылі грузінскі вопыт паспяховых рэформаў і будаўніцтва гэтай дзяржавы пэўным вірусам, які мог «інфікаваць» увесь былы Савецкі Саюз; вірусам, які неабходна
выкараніць любымі даступнымі сродкамі. І гэта тады, калі мы, некалі найбольш карумпаваная і крыміналізаваная краіна, сталі найменш карумпаванай краінай у Еўропе, першым рэфарматарам у свеце (паводле
Сусветнага банку) і найлепшым месцам для вядзення бізнэсу.
Менавіта таму грузінскаму народу ўсталявалі эмбарга, навязалі вайну і акупацыю — усё гэта пасля 2006 года.
Менавіта таму супраціў грузінскага народа і здольнасць выратаваць грузінскую дэмакратыю так важныя для ўсяго рэгіёна.
У нашым рэгіёне ўсё больш інтэнсіўнай становіцца барацьба супраць дасягнутых Еўрасаюзам і НАТО поспехаў, якія заснаваныя на волі нашага народа.
Еўразійскі саюз — турма народаў
Накіраваныя супраць гэтага прагрэсу намаганні маюць сваю назву: Еўразійскі саюз.
Еўразійскі саюз створаны як альтэрнатыва Еўрапейскаму Саюзу, і Уладзімір Пуцін разглядае Еўразійскі саюз як галоўны праект свайго прэзідэнцкага тэрміну.
Сёння я хачу растлумачыць, чаму НЕ.
Сёння нашы краіны стаяць перад выбарам будучыні, а не толькі перад выбарам замежнапалітычнай арыентацыі ці альянсаў.
Наш народ павінен вырашыць — ці прымальна для іх жыццё ва ўмовах страху і злачыннасці, жыццё ў свеце, дзе адрозненне ўспрымаецца як пагроза і меншасць як аб'екты прыгнёту; у
свеце, дзе палітычныя апаненты зазнаюць выбарачнае правасуддзе і фізічны прыгнёт, у свеце, які, шаноўнае спадарства, мы добра ведаем, бо мы менавіта там жылі.
І еўрапейскія грамадствы далёкія ад дасканаласці. І там сустракаецца страх, сумненні, зло і нават нянавісць. Але там мерытакратыя стаіць вышэй за непатызм, а падмуркам грамадскага жыцця
з’яўляецца талерантнасць.
Цяперашнія апаненты з’яўляюцца будучымі міністрамі, якіх ніхто не саджае ў турму і не распраўляецца з імі фізічна.
Гей-стратэгія Крамля
Калі паглядзець так, то выбар для народаў Усходняй Еўропы настолькі відавочны, што некаторыя крамлёўскія стратэгі (што завуць сябе паліттэхнолагамі) вырашылі наогул адмяніць праўду і
распаўсюджваць з большай актыўнасцю ўсякую хлусню ў Грузіі, Украіне, Малдове ці ў іншых месцах.
Дзіўна, але ў апошнія месяцы ў Кіеве, Тбілісі або Кішынёве мы чуем адну і тую ж выродлівую мантру, напісаную ў Маскве.
Чуем, што нібыта нашы традыцыі руйнуюцца пад ціскам Захаду, што цэрквы ператварылі ў «Дыснэйлэнд» і што хрысціянскія святы будуць замененыя гей-парадамі і што наша праваслаўная ідэнтычнасць знаходзіцца пад пагрозай.
І ў канцы — так ненавязліва — чуем, што нас звязвае з нашымі былымі гаспадарамі супольная павага да прыстойнасці і традыцый.
Няўжо мы можам быць так несправядлівыя да нашых продкаў і лічыць, што мы ўшануем іх памяць, калі нападзем на якую-небудзь мячэць?
Няўжо мы так кепска ведаем уласную гісторыю, што дапусцім яе бясконцы паўтор?
Фальшывыя ноты аб праваслаўным братэрстве
Калі мы чуем напетыя расейскімі імперыялістамі фальшывыя ноты аб праваслаўным братэрстве, чаму мы не можам прыгадаць галасы забітага імі ж патрыярха Кірыёна або замучанага Каталікос-Патрыярха
Грузіі Амброзія?
Яго катавалі толькі за тое, што ён звярнуўся да Жэнеўскай канферэнцыі і апратэставаў ўварванне ў сваю краіну захопнікаў. У ходзе допыту ён вымавіў гэтыя словы: «Мая душа належыць Богу,
маё сэрца — Радзіме, мой труп — пакідаю яго вам, каты».
Няўжо мы такія сляпыя, каб не ўбачыць знішчэнне нашых храмаў на акупаваных тэрыторыях?
Мы павінны ведаць гісторыю і зразумець, што старыя імперскі прынцып «падзяляй і ўладар» сёння выкарыстоўваецца гэтак жа, як і два стагоддзі таму.
Расійская армія знаходзілася там, да таго ж з вялікай колькасці, і на яе вачах пачалася вайна. Яны абодвум бакам рабілі выгляд, што дапамагаюць, рэальна ж распальвалі канфлікт.
Хто знаёмы з гісторыяй, лёгка ўспомніць пачатак вайны ў Абхазіі ў пачатку 90-х гадоў, калі грузінскія парамілітарныя фарміраванні бралі зброю ў той жа расійскай арміі, якая, са свайго боку,
кіравала абхазскімі фармаваннямі і чачэнскімі наймітамі, каб знішчыць ўсякае пачуццё салідарнасці сярод народаў Паўднёвага і Паўночнага Каўказа.
Гэта адбывалася сапраўды гэтак жа, як і сто гадоў таму, калі грузінскія афіцэры накіроўваліся на перадавую расійскіх войнаў супраць чачэнскіх, інгушскага або дагестанскага народаў.
На жаль, такі падыход апраўдваў сябе. Яшчэ большае шкадаванне выклікае тое, што гэта працуе і сёння.
Тры кіты ЕС
Еўрапейскі саюз — самы вялікі палітычны поспех апошніх дзесяцігоддзяў — заснаваны на трох кітах, якія можна назваць і трыма «адмаўленнямі».
Другое: адмаўленне камунізму, пагроза распаўсюджвання якога існавала на кантыненце.
Трэцяе: адмаўленне імперыялізму і каланіялізму.
Для прыняцця гэтага трэцяга адмаўлення Брытанскай і Французскай імперыям спатрэбіўся час. Але адмова ад калоній адбылося цаной мадэрнізацыі і развіцця дэмакратыі, таксама як і рэальнага
ўвасаблення еўрапейскай інтэграцыі.
З другога боку, каб трапіць у Еўрапейскі саюз, гэта значыць, у сённяшняе аб’яднанне, патрэбны вялікія намаганні для задавальнення тых дакладных крытэрыяў, на якіх стаіць Еўрасаюз.
Таму тым, у каго яшчэ ёсць сумненні з гэтай нагоды, хачу сказаць: менавіта таму, што ўступленне ў ЕС патрабуе намаганняў і задавальнення сур’ёзных крытэрыяў, менавіта таму, што ЕС не
спрабуе нас праглынуць (як пра гэта марыць другі саюз), наш выбар ясны.
У той жа час існуе аргумент для ўмацавання гэтай яснасці. У прыватнасці, тое, што расійскі праект асуджаны на правал. Сёння не зможа існаваць ні адна імперыя, тым больш расійская.
Еўразійскі саюз зазнае крах
Калі паглядзець на гісторыю, Брытанія і Францыя страцілі калоніі не толькі таму, што калоніі змагаліся за незалежнасць, але і таму, што ў Парыжы і Лондане не верылі ў імперыі. У імперыях пачалі
сумнявацца як на перыферыі, так і ў цэнтрах. Менавіта гэта адбываецца цяпер у Расіі.
Падобнае адмаўленне імперыі праяўляе сябе не толькі ў народным пратэсце або нават у нарастаючай падтрымцы апазіцыі ў вялікіх гарадах Расіі. Гэта адмаўленне, у першую чаргу, выяўляецца ў цынічным
стаўленні да гэтага праекта Пуціна з боку расійскай эліты. Менавіта тыя не вераць у гэты праект, хто павінен яму служыць.
Такім чынам, у выніку адмаўлення як на ўскраінах, так і ў цэнтры, імперыялістычны шлях заходзіць у тупік.
Еўразійскі саюз зазнае крах
Ад гэтага атрымаюць выгаду як тыя, што знаходзяцца на ўскраіне краіны, але больш за ўсё — рускі народ.
Гэта адбудзецца таму, што для пакалення расійскіх грамадзян, якое з’яўляецца найбольш актыўным карыстальнікам інтэрнэту ў свеце, імперскі праект — гэта абсурд. Гэта адбудзецца
таму, што этнічная дыскрымінацыя, якая мае месца на тэрыторыі Расіі, не дазволіць кансалідавацца і ператварыць Расію ў адзіную дзяржаву. Гэта адбудзецца таму, што даход ад невычэрпных радовішчаў
нафты і газу тармозіць развіццё здабычы сланцавага газу і нафты.
Гэта адбудзецца таму, што газ не можа замяніць эканамічную мадэрнізацыю. Гэта адбудзецца з-за карупцыі і несправядлівасці.
Гэта адбудзецца таму, што цэлыя рэгіёны адчуваюць адчужэнне з-за дыскрымінацыі і гвалту, з-за таго, што Чачня, Інгушэція, Дагестан, Татарстан або іншыя месцы жывуць пад такім прыгнётам, што не
адчуваюць сябе ўдзельнікамі аднаго з Масквой праекта. Гэта адбудзецца таму, што фрустрацыя, злосць і нянавісць вельмі моцныя, а аб'яднаўчага ідэалу практычна няма. Гэта адбудзецца не ў будучых
дзесяцігоддзях, а ў бліжэйшыя гады.
Цяжка сказаць, ці тыя змены адбудуцца мірным ці сілавым шляхам. Ніхто не ведае, ці будзе пераемнік Пуціна лібералам, нацыяналістам або і тым, і тым адначасова. Тут галоўнае ў іншым: Расія не
будзе імперыяй і яна ператворыцца ў нармальную дзяржаву. Гэта такая перспектыва, да якой мы ўсе разам павінны падрыхтавацца.
Паралельна таму, што наш рэгіён застаецца агмянём канфрантацыі, былыя паняволеныя народы, замест супрацьстаяння адзін з адным, павінны аб’яднацца.
У мінулым некаторыя лідары і краіны, да прыкладу, Польшча Юзэфа Пілсудскага, якая заклікала ўсе прыгнечаныя народы пад польскі сцяг свабоды, разумелі, што свабода адной дзяржавы залежыць і ад
свабоды падняволеных нацый, аднак ніколі нашы продкі не атрымлівалі выгады ад такой вялікай сілы, якая добра разумее ўласны стратэгічны інтарэс — захаваць наш суверэнітэт — а гэтая
сіла ў ЕС.
Сіла Усходняга Партнёрства
Сёння, незадоўга да Віленскага саміта Усходняга партнёрства, хачу паўтарыць свой заклік, які я некалькі разоў рабіў у апошнія гады.
Стварэннем Усходняга партнёрства, а гэта быў адказ на напад Расіі на Грузію ў 2008 годзе, ЕС прапанаваў нашым краінам выдатную платформу супрацоўніцтва пад сваім крылом.
У гэтым пачынанні нам варта прыкласці больш намаганняў. Варта развіваць супольныя праекты, у першую чаргу, з факусоўкай на сумесныя рэформы.
Паводле ліста, рэформы, што праводзяцца ў Польшчы, ствараюць пагрозу як Расеі, так і Прусіі, бо яны ператварылі б Польшчу ў моцную дзяржаву. Таму іх было неабходна спыніць. Трэба было напасці на
Польшчу, падзяліць яе, перш чым рэформы яе ўзмоцняць.
У гэтым лісце многае будзе пазнавальна для тых, хто добра ведае, як Уладзімір Пуцін варагаваў супраць грузінскага вопыту на працягу апошняга дзесяцігоддзя.
Большасць рускіх задавалася пытаннем — калі вядомая ў адзін час карупцыяй, крыміналам і мафіяй, рачлененая Грузія змагла дасягнуць поспеху, чаму не можа зрабіць гэтага сама Расея? Гэта быў ідэалагічна небяспечны праект.
Упершыню на Каўказе будавалася сучасная, эфектыўная дзяржава і таму было неабходна спыніць рэформы, пакуль яны яшчэ не далі плён.
Адзінства народаў расійскага памежжа
Шаноўнае спадарства, Усходняй Еўропе, у тым ліку і падзеленаму Каўказу, патрэбна адзінства.
Я тут узгадваў пачатак вайны ў Абхазіі, але хачу таксама ўспомніць больш раннюю, поўную сімвалізму сцэну з гісторыі Каўказа.
Не ўдалося ім у той раз, ды колькі ж разоў імперыі ўдавалася пасеяць варожасць паміж каўказскімі народамі?
Гэтай варожасці трэба пакласці канец. Менавіта таму падчас майго прэзідэнцкага тэрміну мы пачалі некалькі праектаў, якія былі накіраваны на паляпшэнне сувязяў паміж народамі Паўночнага і
Паўднёвага Каўказа, універсітэцкія абмены і адукацыйныя праекты. Таму парламент Грузіі прызнаў генацыд чаркескага народу, які для многіх ўяўляе невядомую старонку гісторыі. Цэлы народ знішчылі, бо
рускія хацелі заняць іх зямлю.
Мы павінны працягнуць гэтыя малыя намаганні. Неабходна быць гатовымі да часу, калі імперыя абрынецца, каб хутка пераадолець спадчыну нянавісці. Менавіта таму мы, грамадзяне Грузіі, павінны
падрыхтавацца да таго часу, калі расійскія войскі пакінуць нашы акупаваныя тэрыторыі — Цхінвалі і Сухумі. Мы павінны падрыхтавацца, каб з распасцёртымі абдымкамі прыняць назад нашых
абхазскіх і асецінскіх суграмадзян не як нашых ворагаў, а як нашых братоў і сясцёр. Бо гэты час надыдзе значна хутчэй, чым мы думаем.
Развітальныя словы
Шаноўнае спадарства!
У канцы свайго другога прэзідэнцкага тэрміну хачу пахваліцца дасягненнямі Грузіі за гэты перыяд.
Мы зрабілі шмат добрага. Але, канечне, за нешта мы заплацілі высокую цану. У нашых паскораных спробах усталяваць новую рэальнасць, якая б дала адказ на ўнутраныя і знешнія пагрозы, мы дапускалі
і памылкі, і часам і шлі напрасткі.
Часам мы пайшлі задалёка, а часам — недастаткова далёка.
Я цалкам бяру адказнасць за ўсе памылкі. Прымаю блізка да сэрца меркаванне ўсіх тых людзей, якія лічаць, што атрымалі недастаткова ад праведзенай намі працы, і ад тых людзей, якія лічаць сябе
ахвярамі нашых радыкальных метадаў.
Мы ёсць і павінны заставацца нацыяй, аб’яднанай найвялікшай павагай да ахвяраў нашых вайскоўцаў у Афганістане, нацыяй, якая падзяляе бяду, калі губляе жыццё салдата, і ганарыцца іх
мужнасцю.
Мы нацыя, якая ганарыцца сваімі вайскоўцамі. Яны аказалі супраціў ў сто разоў большай па колькасці рускай арміі і выйгралі час, каб свет паспеў мабілізавацца і абараніць нашу незалежнасць, чаго
не змаглі зрабіць у ХХ стагоддзі нават большыя краіны.
Наш шлях рэгіянальнага адзінства, свабоды і еўрапейскай інтэграцыі яшчэ далёкі ад завяршэння і для яго канчатковага поспеху я маю намер працаваць не пакладаючы рук.
Вялікі дзякуй.