Толькі 30 чэрвеня — бясплатныя катанні на «Мінск-Арэне» і сапраўдная снежная горка

Запрашаем усіх на Дзень народзінаў беларускага пламбіру!

afisza_21.jpg


30 чэрвеня мінчукі змогуць бясплатна пакатацца на легендарнай лядовай арэне, дзе гуляла "Дынама-Мінск" і выступаў Depeche Mode. У Мінску адзначаць дзень нараджэння беларускага пламбіру - уваход вольны. Каб трапіць на каток, трэба захапіць свае канькі і папярэдне атрымаць адзін з 300 бясплатных квіткоў на сайце белыполюс.бел.
Першы беларускі пламбір быў выпушчаны роўна 80 гадоў таму. "Белы полюс" аднавіў стары рэцэпт марожанага, у якім няма ні адной дабаўкі "Е", а таксама на адзін дзень пабудуе каля "Мінск-Арэны" тэматычны парк забаў "Краiна Марозiва". Спецыяльна для гасцей суботняга свята адкрыюць "Мінск-Арэну" і на ёй можна будзе пакатацца разам з сімвалам "Белага полюса" — палярным мядзведзем.
Фестываль марозіва абяцае здзівіць гасцей не толькі лёдам, але яшчэ велізарнай колькасцю марозіва - арганізатары нарыхтавалі больш за 30 тысяч пачкаў пламбіру "Белы полюс" — а таксама сапраўдным снегам. У самым цэнтры парку забаў з'явіцца снежная горка. Можна будзе ўспомніць дзяцінства і згуляць у снежкі. Для аматараў экзотыкі прадугледжаны кёрлінг.
"Краiна Марозiва Бэлы Полюс" сустрэне сваіх першых "грамадзянаў" у гэтую суботу ў 14:00. На галоўнай сцэне фестывалю выступяць беларускамоўныя групы Akute, Shuma, "Разбітае сэрца пацана" і "Маланка Аркестр".
Паводле прэс-рэлізу