Траіх «рэйкавых партызанаў» перавялі ў магілёўскую турму, што з чацвёртым, параненым, — не вядома

У турму №4 Магілёва перавялі Уладзіміра Аўрамцава, Дзмітрыя Клімаўва і Яўгена Мінкевіча.

zatrymanne_partyzan.jpg

Пакуль не вядома, дзе знаходзіцца паранены падчас затрымання Віталь Мельнікаў і ў якім ён стане.

“Рэйкавых партызанаў” затрымалі 30 сакавіка. Яны нібыта знішчылі рэлейныя шафы на чыгунцы пад Асіповічамі і планавалі новыя ўчынкі. Сілавікі пры затрыманні распачалі страляніну. Пасля затрымання хлопцам мэтанакіравана стралялі ў каленныя суставы, хоць “партызаны” не супраціўляліся.