Тры магутныя групы расійскіх войскаў прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць ля межаў Украіны

Ідэнтыфікуюцца тры магутныя групы расійскіх войскаў, якія прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць ля нашых межаў і ў Крыме: "Поўнач" , "Цэнтр" і "Поўдзень". Пра гэта паведаміў былы першы намеснік начальніка Генштаба ВСУ, адмірал Ігар Кабаненка ў Фэйсбук, інфармуе Цензор НЕТ.



595a55a9_4dd6_472b_82f2_307d0ae9e54a_w640_r1_s_cx0_cy8_cw0.jpg

Паводле інфармацыі Кабаненкі, рух войскаў сведчыць аб іх падрыхтоўцы да чагосьці.
"Гэта "нешта" у бліжэйшы час можа быць:
1. Працяг "арэляў" каля нашых межаў з правакацыйнай мэтай і дзеля запужвання, адначасова — пашырэнне зон нестабільнасці з ужываннем расійскага спецназа (дыверсантаў).
2. Уварванне пад выглядам правядзення "міратворчай аперацыі" з мэтай авалодання Днепрапятроўскам (галоўнае), Адэсай і Кіевам, акупацыя адпаведных тэрыторый Украіны", — таксама адзначыў вайсковец.
"Усё гэта будзе суправаджацца інфармацыйна-псіхалагічнай аперацыяй, накіраванай на нашых ваенных і насельніцтва", — адзначае Кабаненка.