«Тыдзень беларускага мыслення» завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (фота, відэа)

Пры падтрымцы «ЕўраБеларусі» і Лятучага ўніверсітэта культавы музыка Лявон Вольскі падарыў сваім прыхільнікам сапраўднае свята.

volski_i_tydzen_myslennja__1__logo.jpg


Цягам амаль гадзіннага канцэрту ў адным з хабаў Мінска прагучалі легендарныя хіты НРМ, а таксама пазнейшыя песні Вольскага.

volski_i_tydzen_myslennja__3__logo.jpg
volski_i_tydzen_myslennja__2__logo.jpg


“Тыдзень беларускага мыслення” праходзіў з 19 па 25 верасня. Яго арганізатарамі выступілі: Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь“, Лятучы ўніверсітэт, грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!”, Беларускі Калегіум, “Мова Нанова”, “Беларусский журнал”, кнігарня “Логвінаў” і Інстытут палітычных даследаванняў “Палiтычная сфера”.