У Баранавічах удзельнікам мітынгу супраць Дэкрэта №3 пагражаюць штрафы да $360

Меру пакарання ім вызначыць суд.

Акцыя супраць падатку на дармаедства, 26 лютага. Фота: Юрый Піваварчык

Акцыя супраць падатку на дармаедства, 26 лютага. Фота: Юрый Піваварчык

У аўторак, 7 сакавіка, пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях склалі ў дачыненні да Міхаіла Стрэльчыка, Мікалая Чарнавуса-малодшага і Мікалая Чарнавуса-старэйшага. Па словах актывістаў, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі не толькі іх — удзельнікаў мітынгу выклікалі ў ГАУС на розны час, таму сказаць, у дачыненні да якой колькасці чалавек склалі пратаколы, пакуль складана.
Стрэльчык і Чарнавусаў абвінавачваюцца па артыкуле 23.34 кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях — «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў». Артыкул прадугледжвае папярэджанне, штраф да 30 базавых велічынь (да 690 рублёў, або $360) або адміністрацыйны арышт.
Пакаранне актывістам вызначыць суд.
Прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці не адбіла ў іх жадання і далей змагацца супраць падатку на дармаедства.
— Нягледзячы на ​​пратакол, я буду ўдзельнічаць у розных акцыях супраць Дэкрэта №3, — сказаў Мікалай Чарнавус-малодшы.
Акцыя супраць падатку на дармаедства, за якую актывістаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, прайшла ў Баранавічах 26 лютага. На мітынг сабралася каля 300 чалавек.
Паводле intex-press.by