У Барысаве за «тэрарызм» судзяць былога супрацоўніка КДБ
У судзе Барысаўскага раёна 19 ліпеня пасля трохмесячнага перапынку аднавіўся разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара и былога супрацоўніка КДБ Іллі Трубіна. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.
Мужчыну абвінавачваюць па некалькіх артыкулах крымінальнага кодэкса:
• ч. 1 арт. 289 — акт тэрарызму;
• ч.2 арт. 289 — акт тэрарызму, здзеснены паўторна;
• ч. 2 арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;
• ч. 1 арт. 295-1 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанне гаручых рэчываў.
Справу разглядае суддзя Дзмітрый Крывела.
Паводле звестак следства, 34-гадовы жыхар Барысава ўчыніў
падпалы двух парталаў сістэмы збору платы за праезд па дарогах «БелТолл» у
Барысаўскім раёне. Пра затрыманне Трубіна стала вядома ў жніўні 2021 года. 20
чэрвеня КДБ унёс Трубіна ў спіс «асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».
Судовы працэс над Трубіным праходзіць у закрытым рэжыме.