У Беларусі яшчэ 10 чалавек прызнаныя палітвязнямі

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі назвалі імёны новых палітвязняў. Усяго іх 10, такім чынам, агульная колькасць палітычных зняволеных дасягнула 1095 чалавек.

cen_kraty.jpg.opdownload

Палітвязнямі прызнаныя Адам Саўко, Арсень Майсейчык, Аляксандр Міронаў, Аляксандра Слабадзяннікава, Кірыл Жураўлёў, Юрый Усціч, Максім Мацулевіч, Віктар Пашкевіч, Арцём Тарасюк (усім інкрымінавана ч.1 арт. 342 КК, «Групавыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак»), а таксама Ягор Лянкевіч, асуджаны па тым жа 342-м артыкуле і ў дадатк па 293-м («Масавыя беспарадкі»).