У Беларусі пачнуць выдаваць біяметрычныя пашпарты і ID-карты
Намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Павел Хрышчановіч распавёў, што ў 2021 годзе плануецца наладзіць выпуск біяметрычных пашпартоў і ID-карт.
Дакумент выглядае як пластыкавая карта з фатаграфіяй і мінімальным наборам дадзеных ўладальніка.
Поўную інфармацыю можна будзе атрымаць пры дапамозе адмысловых прылад.
Уладальнікі новых ID-карт атрымаюць верыфікаваны лічбавы подпіс, які будзе сапраўдны на працягу 10 гадоў.
Павел Хрышчановіч заявіў, што ў гэтым годзе МУС запланавала выпусціць 800 тысяч карт і 300-500 біяметрычных пашпартоў, паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».
У МУС удакладнілі, што звычайны пашпарт застаецца афіцыйным дакументам і працягвае дзейнічаць да заканчэння тэрміну, названага ў ім.
gomel.today