У Беларусі пачынаецца ЦТ. Тэставанне па беларускай мове праходзяць 17,9 тысячы чалавек
У Беларусі сёння пачынаецца цэнтралізаванае тэставанне. 16 чэрвеня абітурыенты здаюць тэст па беларускай мове. Беларускую мову плануюць здаваць 17,9 тыс. абітурыентаў.
![486feaac7ed228fb6a606b56a7e5a4b1_1.jpg 486feaac7ed228fb6a606b56a7e5a4b1_1.jpg](/img/v1/images/486feaac7ed228fb6a606b56a7e5a4b1_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Тэставанне будзе праводзіцца на базе 41 установы адукацыі. Выпрабаванне пачнецца ў 11 гадзін, паведамляе REFORM.by.
Наступным будзе тэст па рускай мове. Яго будуць здаваць 18 і 19 чэрвеня. Тэст па грамадазнаўстве прызначаны на 21 чэрвеня, матэматыцы — 23 і 24 чэрвеня, біялогіі — 26 чэрвеня, замежнай мове — 28 чэрвеня, хіміі — 30 чэрвеня, фізіцы — 2 ліпеня, гісторыі Беларусі — 4 ліпеня, геаграфіі — 6 ліпеня, сусветнай гісторыі — 8 ліпеня.
Варта адзначыць, што сёлета вучні выпускных класаў розных школ правялі аналіз верагоднасці паступлення ў беларускія ВНУ і прыйшлі да высновы, што выпускнікі, якія абіраюць беларускую мову, павышаюць свае шанцы на паступленне.