У Беларусі перадумалі абмяжоўваць узрост выбаршчыкаў

Канстытуцыйная камісія не падтрымала змену выбарчага цэнзу па ўзросце. Пра гэта паведамляе reform.by са спасылкай на намесніцу старшыні Канстытуцыйнага суда Наталлю Карповіч, якая пракаментавала магчымае новаўвядзенне ў эфіры СТБ.

_pensijaner___babulja___zycce___pensii___minsk__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg


«Нягледзячы на ​​тое, што мы да ўсіх прапаноў грамадзян, арганізацый ставімся з вялікай увагай, тым не менш, вядома, зразумела, што першапачаткова не была, напрыклад, падтрымана Канстытуцыйнай камісіяй прапанова, якая тычыцца ўзроставага цэнзу ў дачыненні да ўсеагульнага выбарчага права. Практычна было выказана аднадушнае меркаванне членаў Канстытуцыйнай камісіі аб непрымальнасці такога роду змяненняў часткі 1 артыкула 64 нашай Канстытуцыі, якая на сёння вызначыла, у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, што актыўнае выбарчае права належыць грамадзянам з моманту іх паўналецця, з 18 гадоў», — сказала яна.
Карповіч падкрэсліла, што камісія не прымала канчатковага рашэння ні па адной прапанове. Яны ацэньваюцца на прадмет таго, наколькі адпавядаюць інтарэсам і перспектывам развіцця грамадства, як будуць умацоўваць грамадзянскую згоду.
Канстытуцыйная камісія будзе збірацца двойчы на ​​месяц да жніўня. Чакаецца, што да жніўня яна прапануе праект абноўленай Канстытуцыі, які будзе выносіцца на абмеркаванне і ў далейшым — на рэферэндум: ён можа адбыцца ў пачатку наступнага года.
Нагадаем, днямі Канстытуцыйная камісія прапанавала, каб беларусы мелі права голасу з 20 да 70 гадоў. На сённяшні дзень галасаваць на выбарах можна з 18 гадоў, а абмежавання для пенсіянераў па ўзросце няма.