У Беларусі ствараюць праўладную «армію SMM»

Улады хочуць стварыць «рабочеспособную» армію, што будзе запаўняць «інфармацыйную прастору ў краіне». Функцыі SMM у дзяржаўных СМІ збіраюцца аддаць холдынгу.

horad__kz_scjah_fota_dzmitryeu_dzmitry_logo_1.jpg

Працу ў сацыяльных сетках у дзяржаўных СМІ хочуць аддаць холдынгам і ўзбуйненым рэдакцыям, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Пра гэта заявіў міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў у час сустрэчы з ідэалагічным актывам Глускага раёна. Сёння чыноўнік наведаў Глуск з рабочым візітам.

«Не ва ўсіх «раёнках» ёсць пісьменныя SMM-спецыялісты, якія ўмеюць працаваць у сацыяльных сетках. Таму гэтая функцыя працы ў інтэрнэце будзе аддадзеная галоўнай рэдакцыі холдынгу / узбуйненай рэдакцыі, якая разумее, што там рабіць, ведае ўсе механізмы. Яна створыць гэтую працоўную армію, якая будзе запаўняць інфармацыйную прастору ў краіне», — прыводзіць яго словы прэс-служба Міністэрства.