У Беларусі шэсць новых палітвязняў
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі Дзяніса Ляхара, Аляксея Гамезу, Кірыла Жогалева, Аляксея Сянькова, Кастру і Сільва Сержыю, Яўгена Кузьмянкова.
![Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/_neba___drot___svaboda___plot__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Мужчынам нядаўна вынеслі прысуды па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Усе яны знаходзяцца пад вартай.
Па стане на 13 кастрычніка ў Беларусі палітвязнямі прызнаны 805 чалавек.