У Беларусі трое новых палітвязняў. Усяго іх ужо 908

Праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ трох чалавек — Ларысу Кузьменка, Аляксандра Цімашэнка і Кірыла Канапацкага. Такім чынам, у Беларусі на 9 снежня палітычнымі зняволенымі прызнана 908 чалавек.

protesty913.jpg


Ларысу Кузьменка 2 снежня 2021 года ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля асудзілі на два гады пазбаўлення волі па артыкуле 364 КК РБ (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Аляксандра Цімашэнку 23 лістапада 2021 года суд Мазырскага раёна асудзіў на тры з паловай гады пазбаўлення волі па артыкулах 464 і 342 КК РБ (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў і арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Кірыла Канапацкага 23 лістапада 2021 года суд Мазырскага раёна асудзіў на тры гады пазбаўлення волі па артыкулах 464 і 342 КК РБ (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў і арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Праваабаронцы адзначаюць, што «Згодна з Кіраўніцтвам па вызначэнні паняцця “палітычны зняволены”, гвалт, які быў справакаваны зыходным непрапарцыйным выкарыстаннем фізічнай сілы, спецсродкаў, і калі ў дзеяннях абвінавачанага адсутнічаў намер на нанясенне несімвалічнай матэрыяльнай шкоды ці шкоды каму-небудзь, не перашкаджае разглядаць гэтых асобаў у якасці палітычных зняволеных».

Праваабаронцы лічаць пераслед гэтых людзей палітычна матываванымі і патрабуюць неадкладнага перагляду прынятых судовых рашэнняў і вызвалення з ужываннем мер, якія б забяспечвалі іх яўку ў суд.