У Беларусі з'явіцца сховішча радыеактыўных адходаў. Гэта небяспечна?

На этапе будаўніцтва БелАЭС шматкроць дэкларавалася, што радыеактыўныя адходы будуць вывозіцца для перапрацоўкі і захоўвання ў Расію. Але цяпер абвешчана аб стварэнні дзяржаўнага прадпрыемства па перапрацоўцы і захоўванні радыеактыўных адходаў.

Малюнак з сайта stalker-mods.su

Малюнак з сайта stalker-mods.su


У планы ўваходзіць стварэнне да 2030 годзе сховішчы адходаў у нашай краіне. Ці бяспечна мець такое прадпрыемства, улічваючы сітуацыю ў Беларусі, эканамічны крызіс і агульны недавер да рэжыму Лукашэнкі? На гэтую тэму Е*рарадыё паразмаўляла з дырэктарам АНА «Атамінфа-Цэнтр» Аляксандрам Уваравым.


Небяспечныя адходы — у Расію

У Расіі выразна раздзяляюць радыеактыўныя адходы (РАА) і адпрацаванае ядзернае паліва (АЯП). АЯП — найбольш небяспечныя адходы, якія выгружаюцца з рэактараў пасля працы.

У РФ не збіраюцца захоўваць АЯП ні ў якіх сховішчах, таму што, па-першае, для яго патрэбнае сховішча, якое будзе працаздольнае прыкладна 100 тысяч гадоў, а па-другое, АЯП — гэта, увогуле, каштоўная сыравіна для атамнай энергетыкі. Таму ў Расіі АЯП перапрацоўваюць.

Расія адразу прапанавала забіраць АЯП беларускай атамнай станцыі для перапрацоўкі. Пасля доўгіх узгадненняў, наколькі я разумею, пытанне вырашанае. Дзесьці ў 2032 годзе ці крыху пазней першая партыя АЯП будзе адпраўленая ў Расію, дзе будзе праведзеная перапрацоўка.


Што будзе захоўвацца ў беларускім сховішчы?

Акрамя АЯП падчас працы АЭС утвараюцца іншыя адходы, дзе няма ўрану і плутонію, непрыемных для захоўвання. Гэтыя адходы трэба пахаваць на не надта працяглы тэрмін.

Яны не патрабуюць ніякіх сур'ёзных мераў па захоўванні. На світанку атамнай энергетыкі іх наогул проста закопвалі ў траншэю. Цяпер стаўленне стала больш сур'ёзным.

Ёсць спецыяльныя кантэйнеры для захоўвання. Дык вось, калі ў Беларусі з'явяцца сховішчы, яны будуць выкарыстоўвацца для захоўвання такіх вось менш небяспечных радыеактыўных адходаў.


Чаму АЯП забяруць толькі ў 2032-м?

Што да АЯП, тут нічога не памянялася. Беларусь пагадзілася з нашай прапановай, усё гэта пойдзе ў Расію. Пойдзе не адразу, бо калі паліўная зборка выгружаецца з рэактара, яна занадта гарачая для транспартавання, таму яе спачатку ставяць у спецыялізаваны басейн вытрымкі на атамнай станцыі. Там яна астуджаецца нейкую колькасць гадоў, дзесяць, напрыклад. І вось пасля гэтага яе можна кудысьці транспартаваць.