У Беларусі з'явіліся праўладныя «праваабаронцы»

Пасля ліквідацыі праваабарончых арганізацый грамадзянскай супольнасці беларускія ўлады пачалі ствараць свае. 12 кастрычніка была зарэгістраваная ўстанова з назвай «Цэнтр "Сістэмная праваабарона"», паведамляе «Еўрарадыё».

Дзмітрый Белякоў

Дзмітрый Белякоў


Адзін з такіх праўладных дзеячаў быў заўважаны ў лагеры мігрантаў каля беларуска-польскай мяжы. У футболцы «Сістэмнай праваабароны» гуляў праўладны актывіст Дзмітрый Белякоў. Яшчэ год таму ён «змагаўся» з пратэснай сімволікай у беларускіх дварах.
Таксама год таму Белякоў спрабаваў стварыць прарасійскую арганізацыю «Единое Отечество», але яе не зарэгістравалі. Цяпер яму пашанцавала больш.