У Беларусі закрылі доступ да сайта «Хартыя'97»
Папулярны апазіцыйны сайт "Хартыя'97" перастаў адчыняцца ў карыстальнікаў з Беларусі. У тых, хто спрабуе зайсці на сайт, ён або не загружаецца, або адчыняецца акно, якое паведамляе, што сайт унесены ў спіс абмежаванага доступу.

Трапіць на старонку "Хартыі'97" не могуць карыстальнікі ні са стацыянарных кропак доступу, ні праз мабільны інтэрнэт, піша euroradio.fm.

Нагадаем, што некалькі тыдняў таму беларускія ўлады без тлумачэння прычынаў перакрылі доступда сайта "Беларускі партызан". Доступ да яго адкрылітолькі пасля таго, як рэдакцыя сайта зарэгістравала інтэрнэт-рэсурс у беларускай даменнай зоне.