У Беларусі збой інтэрнету «па прычынах, якія не залежаць ад аператара»

Сёння ўдзень беларускія карыстальнікі адчувалі праблемы з доступам да розных сайтаў. Відаць, збой быў масавы, паведамляе dev.by

Фота ZDNet

Фота ZDNet

Праблема закранула кліентаў розных аператараў. dev.by правёў апытанне ў тэлеграм-канале — і 37% карыстальнікаў (з 1000+, якія прынялі ўдзел у апытанні) пацвердзілі, што адчуваюць складанасці з доступам у інтэрнет.

У A1 заявілі, што складанасці ў працы сеткі паўсталі «па прычынах, якія не залежаць ад аператара». Такую ж фармулёўку ў заявах кампаніі выкарыстоўвалі пасля шатдаўна 9-12 жніўня.

Як паведамляе тэлеграм-канал BYnet, «калі меркаваць па даных замераў, прыкладна ў 11:55 (UTC) ва ўсіх аператараў пачаліся праблемы з перадачай даных, а ў 12:30 адваліўся BGP — пратакол, які забяспечвае звязанасць сеткі».