У Беластоку для ўкраінскіх бежанцаў купілі дом
Фонд «Дыялог» у Беластоку купіў дом для ўкраінскіх бежанцаў, паведамляе mostmedia.io са спасылкай на старонку арганізацыі ў Facebook.
Ад пачатку расійскай агрэсіі ва Украіне фонд шукаў дом для
ўкраінскіх бежанцаў. Ён ужо куплены, але патрабуе рамонту і аздаблення.
У гэтым доме будуць жыць мамы з невылечна хворымі дзецьмі і дзецьмі з інваліднасцю.