У «Беллегпрама» ёсць у запасе 550 тысяч медыцынскіх масак
Канцэрн «Беллегпрам» мае ў запасе больш за паўмільёна медыцынскіх масак, паведамляе Еўрарадыё.
«На складах прадпрыемстваў на сёння ёсць стратэгічны запас — амаль 550 тысяч вырабаў», — паведамляюць у прэс-службе «Беллегпрама». У канцэрне дадалі, што ў сувязі з пашырэннем каранавіруса ствараецца запас на магчымы павышаны попыт.
Тры тыдні таму замовы на выраб медыцынскіх масак паступілі на прадпрыемствы канцэрна. фабрыкі «Славянка», «Стужка», Жлобінская швейная фабрыка і «БелКрэда» ўжо адправілі заказчыкам («Белмедтэхніка» і «Белфармацыя») каля 300 тысяч масак.
У прэс-службе кажуць, што гэта шматразовыя баваўняныя маскі, зробленыя з чатырох слаёў.