У Берасці працягваюцца пратэсты супраць заводу АКБ (Фота)

Каля двухсот праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода сабраліся на чарговы нядзельны пратэст на плошчы Леніна ў Берасці.

img_8004.jpg

Актывісты традыцыйна ўжо кармілі галубоў і абмяркоўвалі апошнія навіны, звязаныя з сітуацыяй вакол небяспечнага прадпрыемства і ў прыватнасці нядаўнюю сустрэчу абласнога кіраўніка Анатоля Ліса з абранымі журналістамі.
Кажа ўдзельнік акцыі:
— Будзем ісці наперад. Усё ж такі вынікі ёсць, але з боку ўлады пакуль што ніякага абгрунтаванага адказу няма. Яны ў першую чаргу зацікаўленыя ў адкрыцці завода. Чаму? Гэта ўжо на іх сумленні.


Паралельна на плошчы Леніна прысутнічалі вучні пачатковых класаў пад кіраўніцтвам настаўнікаў. Праваабаронцы зазначылі, што хутчэй за ўсё дзяцей вывелі на плошчу «па разнарадцы». Праз 40 хвілін пасля пачатку людзі рушылі шэсцем па вуліцах Пушкінскай і Савецкай да кінатэатру «Беларусь», дзе мерапыремства і завершылася.
racyja.com