У Бярэсці на судзе людзі разгарнулі плакаты з копіяй карціны «Здзіранне скуры з прадажнага суддзі»
Акцыя адбылася на працэсе над праціўнікамі будаўніцтва акумулятарнага завода.
Як паведамляе TUT.BY Зміцера Бекалюка і Алега Ярмоленка судзяць за збор подпісаў пад зваротам аб адстаўцы кіраўніцтва Бярэсця, Берасцейскага раёну і вобласці. Міліцыянты склалі на іх пратаколы па артыкулу за парушэнне парадка правядзення масавага мерапрыемства.
Падчас разгляду адміністрацыйнай справы Бекалюк хадайнічаў аб вызаве ў суд сведкаў у асобе супрацоўнікаў міліцыі, якія мелі відэазапіс затрымання, а таксама аб выняцці відэазапісаў, якія яны зрабілі. Суддзя адмовіў у задавальненні хадайніцтваў.
Пасля працэсу людзі, якія прыйшлі падтрымаць актывістаў, паднялі плакаты з копіямі фрагмента дыптіха "Суд Камбіса", дзе выяўляна здзіранне скуры з прадажнага суддзі. Твор, напісаны ў 1498 годзе, рабіўся для залі суда, каб служыць нагадваннем суддзям аб іх доўге.
Разгляд спраў Дзмітрыя Бекалюка і Алега Ярмоленка працягнецца 11 ліпеня.