У Брэсце пасля акцыі супраць акумулятарнага заводу затрымалі актывістаў
Пра гэта паведамляе праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

21 красавіка ў Брэсце адбылася чарговая нядзельная акцыя пратэсту супраць акумулятарнага заводу. Жыхары горада сабраліся на плошчы Леніна і рушылі калонай па вуліцах Брэста. У акцыі прынялі ўдзел звыш 250 чалавек.
Пасля заканчэння акцыі праваабаронца Ўладзімір Вялічкін паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook аб затрыманых актывістах: «Ужо чатыры чалавекі зніклі ў нетрах Ленінскага РАЎС: Людміла Карчэўская, Адяксандр Казлянка, Уладзімір Мароз, Аляксандар Марачэўскі...»
Па словах каментатараў, адзін з затрыманых, Аляксандр Казлянка, ужо знаходзіцца на сувязі.
Паводле facebook.com