У Брэсце загінуў дырэктар школы №26. Магчыма, праз суіцыд

У Брэсце загінуў дырэктар мясцовай школы №26 Пётр Герасімчук. Адной з версій праваахоўнікаў з'яўляецца суіцыд.

1631015914_852780192613753ea8ce2e7.72337197.jpg

Паводле наяўнай інфармацыі, у панядзелак, 6 верасня, мужчына быў у школе, правёў нараду, пасля чаго адправіўся дадому. Яго цела знайшлі ўвечары ў кватэры па месцы жыхарства, паведамляе agronews.com.

У школе пацвердзілі інфармацыю пра смерць Герасімчука Пятра Сцяпанавіча. Следчыя разбіраюцца ў абставінах здарэння. Паводле непацверджанай інфармацыі, адной з версій сыходу з жыцця з'яўляецца суіцыд.

Следчы камітэт пакуль ніяк не каментуе сітуацыю.