У Брэсце затрыманыя журналісты Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава

25 сакавіка ў Брэсце затрыманыя журналісты Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава. 

m009.jpg

Іх завезлі ў міліцыю складаць пратакол за працу без акрэдытацыі. Гэта артыкул 23.5 КаАП («Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі»).
«23.5 КаАП. Паедзем у Маскоўскі РАУС. Падобна, традыцыя ўжо такія візіты на Дзень волі. Выйшлі ў краму, блін», — напісала Харытонава ў Facebook.
Беларуская асацыяцыя журналістаў лічыць такі пераслед незаконным.
Паводле euroradio.pl